Irish Coffee
Страва, якая стала візытнай карткай ірляндскай кухні, — Irish Coffee, або кава па-ірляндску, — зьявілася адносна нядаўна. У 1952 годзе сваім фірмовым напоем — кава з віскі — бармэн Джо Шэрыдан частаваў знаёмага журналіста з Сан-Францыска. Той, вярнуўшыся дадому, падзяліўся рэцэптам са сваім прыяцелем, які ўтрымліваў бар «Буэна Віста». У вельмі кароткі тэрмін напой стаў ня проста вядомым, а культавым. Сёння ў «Буэна Віста» штогод прадаюць па паўмільёны куфляў кавы па-ірляндску. →

Некалькі гадоў назад C&C, уладальнікі марак Tullamore Dew, звярнуліся ў Cooley Distillery з ідэяй вытворчасьці характэрнага, адмысловага сінгл молту. Яны жадалі паэксперыментаваць з 10-гадовым віскі і яго фінішаваньнем. Іншымі словамі, на апошніх месяцах вытрымкі (мачурацыі) віскі пераводзілася з бурбонавых у бочкі, якія раней утрымоўвалі херас Алароса, Порт і мадэру. То бок віскі пасьлядоўна перамяшчалася па 4-х бочках. 