Віскі ў Беларусі

Віскі сьвету

Усё пра Віскі

Падшыўка

Тэгі

У Антарктыду адправіцца экспэдыцыя на пошук пляшкі віскі

McKinlay's old scotch whiskyШатляндская кампанія, вырабнік алкаголю Whyte and Mackay, адправіць у Антарктыду экспэдыцыю, якая мае на мэце дастаць з ільдоў віскі сталетняй даўніны. Пра гэта 16 лістапада паведамляе Associated Press.

У прыватнасьці паведамляецца, што дзьве скрыні віскі, вырабленага McKinlay and Co, ужо стагоддзе, з 1909 году знаходзяцца паўднёвых льдах. Яны прызначаліся для групы, якая ўваходзіла ў экспэдыцыю брытанскага палярнага даследчыка Эрнэста Шэклтона. У 2006 годзе пляшкі былі выяўленыя сучаснымі дасьледчыкамі, аднак яны знаходзіліся занадта глыбока, каб дастаць іх без спецыяльнага абсталяваньня.

Вытворца хоча правесьці дэгустацыю напою, каб вырашыць, ці аднаўляць вытворчасьць гэтага гатунку віскі. Ужо атрыманы дазвол на экскавацыю некалькіх пляшак, але большая часка застанецца пад ільдом як напамін пра дасьледчыкаў Антарктыды.

Група навазэляндскіх спэцыялістаў распачне апэрацыю ўжо ў студзені. Галоўны купажыст Whyte and Mackay Рычард Патэрсан ужо заявіў, што напой мог захаваць у дакладнасьці такі ж смак і водар, як і сто год таму. Аднак кіраўнік будучай экспэдыцыі Эл Фаст’ер сказаў, што ў яго няма ані найменшага жаданьня каштаваць напой: на яго думку, гэта пазбавіла б сталетні віскі загадкавасьці.