Легендарны амэрыканскі віскі Jim Beam
Jim Beam Kentucky Straight Bourbon Whiskey – амерыканскі скарб з больш за 200-гадовай гісторыяй. Сваю першую бочку бурбона заснавальнік кампаніі Джэйкаб Бім прадаў у 1795 годзе. Яго сям’я працягнула яго справу, перадаючы нязьменьны з таго часу рэцэпт з пакаленьня ў пакаленьне – да XXI стагоддзя.
Больш за 200 гадоў сям’я Бім вядзе вытворчасьць самога прадаванага бурбона ў сьвеце. У 1788 годзе, калі была ратыфікаваная і ўступіла ў сілу Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амэрыкі, Джэйкаб Бім, прадзед легендарнага Джыма Біма, вырашыў ехаць на захад у пошуках лепшай долі для сябе і сваёй сям’і. Ён спакаваў рэчы, прывязаў медны дыстылятар да багажніка сваіх патрыманых калёс і адправіўся ў дарогу. Ён спыніўся ў Кентукі незадоўга да таго, як гэты штат далучыўся да астатніх і стаў 15-м у складзе Злучаных Штатаў у 1792 годзе.
Фэрмэр і млынар Джэйкаб пабудаваў млын на вадзе – тамака ён перамолваў збожжа іншых фэрмэраў – аплату браў гэтым жа збожжам. Лішкі збожжа было цяжка прыладзіць на захоўваньне, аднак яшчэ складаней было везьці іх на рынак на продаж. Дж. Бім ведаў, што найбольш надзейнае і эканамічнае ўжыванне збожжа – гэтае віскі. Віскі не псуецца, яго лёгка транспартаваць, і яно шануецца нават вышэй, чым нестабільная Кантынэнтальная валюта.
Jim Beam White Label (Джым Бим белая этыкетка) – самы прадаваны бурбон у сьвеце. Сапраўдны бурбон, прызнаны за сваю высокую якасьць, характэрны лёгкі кветкавы водар і багаты, з драўнянымі ноткамі, круглявы густ. Jim Beam белая этыкетка набывае свой густ і водар за кошт 4-гадовай вытрымкі ў новых асмаленых бочках з белага дубу. Колер віскі бурштынавы. У букеце відавочна чутныя кветкавыя і фруктовыя ноты. Густ віскі магутны, яркі, з добра выяўленымі драўнянымі тонамі.
Згодна з легендай, асмальваньне бочак адбылося зусім выпадкова. Бондар награваў на адчыненым агні планкі бочкі для таго, каб іх сагнуць, і атрымалася так, што планкі вельмі моцна асмаліліся. Бондар быў чалавекам скупым і вырашыў выкарыстаць і гэтыя «сапсаваныя» бочкі для транспартоўкі віскі. Ён наліў у іх «белага сабаку» і адправіў іх уніз па рацэ Агая ў Новы Арлеан. Калі гэтыя бочкі прыбылі ў пункт прызначэньня, іх адкрылі і выявілі, што «белы сабака» (так звалі гэты віскі) палепшыў густ і набыў насычаны колер.
Jim Beam Black Label (Джым Бим чорная этыкетка) – бурбон клясы прэміюм, вытрыманы напрацягу 8 гадоў у новых дубовых асмаленых бочках. Прызнаны ва ўсім сьвеце за найвышэйшую якасьць, высакародны элегантны характар і дух індывідуальнасці і сілы. Валодае багатым глыбокім густам, які імкнецца затрымацца на языку, і працяглым пасьлясмакам з ноткамі драўнянай карамелі.
Існуюць таксама наступныя гатункі “Джыма”:
- Jim Beam White label (вытрымка 4 гады, 40 % алкаголю па аб’ёме)
- Jim Beam White label (вытрымка 7 гадоў, 40 % алкаголю па аб’ёме) — адрозніваецца надпісам «Premium Aged 7 Years Old» наверсе этыкеткі.
- Jim Beam Green label (вытрымка 5 гадоў, 40 % алкаголю па аб’ёме)
- Jim Beam Black label (вытрымка 8 гадоў, 43 % алкаголю па аб’ёме)
- Jim Beam Yellow label (вытрымка 4 гады, 40 % алкаголю па аб’ёме)
Акрамя вядомых усяму сьвету Black Label і White Label Jim Beam прадстаўляе збор першаклясных бурбонаў, вырабленых па традыцыйнай тэхналёгіі і якія валодаюць непаўторным букетам, што гэтак шануюцца праўдзівымі знаўцамі амэрыканскага віскі.
Small Batch Collection – гэта эксклюзыўная калекцыя, прызначаная для сапраўдных знатакоў бурбону. Бубоны Small Batch Collection купажыраваны з адборных сьпіртоў, якія захоўваюцца ў бочках на розных паверхах сховішча і з прычыны гэтага валодаюць адмысловымі, не падобнымі адзін да другога, адценьнямі густу. Бурбоны гэтай калекцыі адрозніваюцца асобай вытрымкай і крэпасцю. Калекцыя складаецца з бурбонаў
- Knob Creek,
- Basil Hayden,
- Baker’s,
- Booker’s.
Пра адметнасьці віскі з Small Batch Collection мы яшчэ распавядзем асобна, а пакуль прапануем вашай увазе рэклямную анімацыю віскі Джым Бім. У яе сюжэт акурат пакладзеная даўняя гісторыю гэтага бурбону, які лычыцца небезпадстаўна лічыцца “american native spirit”.
American whiskeys, Baker's, Basil Hayden, Booker's, Bourbon, Jim Beam, Jim Beam Black Label, Kentucky, Knob Creek, Straight Bourbon