Віскі ў Беларусі

Віскі сьвету

Усё пра Віскі

Падшыўка

Тэгі

News

Новая калекцыя Macallan спецыяльна для крамаў Duty Free

The 1824 Collection

Бровар Macallan прадставіў новае сямейства аднасоладавага віскі (single malt), прызначанага выключна для продажу ў сетках бязмытнага гандлю – Duty Free.

Хит нового года – бурбон с камнями!

Виски с камнями

Для некоторых бурбон со льдом вполне подходит, но истинные ценители виски предпочитают пить его неразбавленным. Рабочие из Вермонта придумали то, что избавит ваш бурбон от разбавления водой – ледяной камень (также известен как мыльный камень).

У Антарктыду адправіцца экспэдыцыя на пошук пляшкі віскі

McKinlay's old scotch whiskyШатляндская кампанія, вырабнік алкаголю Whyte and Mackay, адправіць у Антарктыду экспэдыцыю, якая мае на мэце дастаць з ільдоў віскі сталетняй даўніны. Пра гэта 16 лістапада паведамляе Associated Press.

У прыватнасьці паведамляецца, што дзьве скрыні віскі, вырабленага McKinlay and Co, ужо стагоддзе, з 1909 году знаходзяцца паўднёвых льдах. Яны прызначаліся для групы, якая ўваходзіла ў экспэдыцыю брытанскага палярнага даследчыка Эрнэста Шэклтона. У 2006 годзе пляшкі былі выяўленыя сучаснымі дасьледчыкамі, аднак яны знаходзіліся занадта глыбока, каб дастаць іх без спецыяльнага абсталяваньня.

Найвялікшая ў сьвеце бутэлька віскі!

biggestwhiskybottleНевялічкая віскікурня ў Шатляндыі вырабіла самую вялікую ў сьвеце бутэльку віскі і, такім чынам, патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Масыўная бутыль сынгл молту была напоўненая 14-гадовым скотчам Tomintoul Speyside Glenlivet Scotch. У напоўненым стане пяціфутавы (1½ мэтры) гігант эквівалентны 150 стандартным бутэлькам (105,3 літраў). Нямецкі вытворца шкла адмыслова вырабіў сямімілімэтровую тару.

Бутыль-”монстр” будзе выстаўленая для цікаўных у Гадзіньнікавым доме (Clockhouse Restaurant) на вясковай плошчы ў Tomintoul, Banffshire, і зьяўляецца вынікам задумы мясцовай віскікурні (у асобе Dru McPherson) і віскі-шопа (бос – Mike Drury). У наведвальнікаў будзе таксама магчымасьць набыць рэплікі бутэлькі нармальных памераў.

РУП “Мінск Крышталь” пачало разьліваць віскі

minsk-krystal-whisky У продажы зьявіліся шатляндскія купажы Highland cup і Inver House разьліву мінскага заводу “Крышталь” — самага буйнога ў Беларусі вытворцы лікёра‑гарэлачных вырабаў. Такім чынам завод пачаў гучна анансаваны выпуск гатункаў “свайго” віскі для айчыннага спажыўца. Прэс-службы прадпрыемства таксама зазначыла, што сыравіну для вытворчасьці пастаўляюць шатландскія віскікурні Inver House Distillers Ltd. і Glasgow Whiski Limited.

Разліў ажыццяўляецца ў бутэлькі 0,2 і 0,7 літра. Запланаваны аб’ём вытворчасці на 2009 год — 5.000 дал. Паводле беларускіх аматараў напою, пакуль у фірмовых крамах у наяўнасьці толькі маленькая бутэлька 200 мл крышталеўскага Гайланду за 13 000 Br.

Улічваючы, што ў мінскіх крамах кошты на віскі мякка кажучы неадэкватныя, беларусам часьцей прыходзіцца папаўняць свае запасы ў крамах duty free, або Вільні ці Масквы.

Але пры гэтым і “Крышталь” выставіў, наўрад ці канкурэнтаздольны цэтлік на пляшку што да дэкляраванага “шырокага кола спажыўцоў”: ў мінскіх гіпермаркетах кшталту Гіпа цана падобнага клясу віскі арыгінальнага разьліву кшталту Teacher’s — ледзь даражэй, а King of Scotland — нават таньней. :)

Конкурс The ‘Best of Whisky’ 2008

Следующие марки были выбраны как наилучшие в 2008 году. Так что, если Вы ищите, чем себя удивить, нижеприведенный список отлично подходит для начала.

Whiskey.by – Віскі ў Беларусі

whiskeybyРэдакцыя Whiskey.by радая вітаць шаноўных аматараў віскі на нашай старонцы. Спадзяемся, тут вы знойдзеце для сябе новыя і цікавыя зьвесткі пра вытворцаў і гатункі віскі, карысную інфармацыю, якая дапаможа знайсьці свой любімы сорт або натхніць на новыя пошукі і сьмелыя экспэрымэнты.

Высілкі нашыя будуць накіраваныя на тое, каб забясьпечыць чытачоў інфармацыяй пра кошты і асартымэнт віскі ў беларускіх крамах, парэкамэндаваць олд фэйшнд віскібары і проста даць інфармацыю для роздуму ды глебу для сардэчных дыскусый за бакалам добрага віскі.

Дык “na zdrovie”!

Адрас рэдакцыі — jack(сьлімак)whiskey.by