Віскі pure pot still

Перагонныя кубы

Перагонныя кубы

Behind the bar at The Temple Bar in Dublin, Ireland. Photograph by Jean-Jacques M © 2005
Патройная дыстыляцыя і не выкарыстаньне торфу зьяўляюцца адметнымі асаблівасьцямі ў вытворчасьці ірляндскага віскі. Аднак часьцяком не бярэцца да ўвагі той факт, што Ірляндыя, першым чынам, вырабляе якасны бленд. Ад шатляндскіх купажоў іх адрознівае якасьць зьмешваньня, у аснове якой мастацтва зьмешваньня віскі аднаго і таго жа бровара, але з розных бочак, адабраных у залежнасьці ад веку і паходжаньні бочкі. Ірляндыя гэтак жа займаецца вытворчасьцю аднасоладавага віскі. →
Шатляндская кампанія, вырабнік алкаголю Whyte and Mackay, адправіць у Антарктыду экспэдыцыю, якая мае на мэце дастаць з ільдоў віскі сталетняй даўніны. Пра гэта 16 лістапада паведамляе Associated Press.
У прыватнасьці паведамляецца, што дзьве скрыні віскі, вырабленага McKinlay and Co, ужо стагоддзе, з 1909 году знаходзяцца паўднёвых льдах. Яны прызначаліся для групы, якая ўваходзіла ў экспэдыцыю брытанскага палярнага даследчыка Эрнэста Шэклтона. У 2006 годзе пляшкі былі выяўленыя сучаснымі дасьледчыкамі, аднак яны знаходзіліся занадта глыбока, каб дастаць іх без спецыяльнага абсталяваньня. →
Невялічкая віскікурня ў Шатляндыі вырабіла самую вялікую ў сьвеце бутэльку віскі і, такім чынам, патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса.
Масыўная бутыль сынгл молту была напоўненая 14-гадовым скотчам Tomintoul Speyside Glenlivet Scotch. У напоўненым стане пяціфутавы (1½ мэтры) гігант эквівалентны 150 стандартным бутэлькам (105,3 літраў). Нямецкі вытворца шкла адмыслова вырабіў сямімілімэтровую тару.
Бутыль-”монстр” будзе выстаўленая для цікаўных у Гадзіньнікавым доме (Clockhouse Restaurant) на вясковай плошчы ў Tomintoul, Banffshire, і зьяўляецца вынікам задумы мясцовай віскікурні (у асобе Dru McPherson) і віскі-шопа (бос – Mike Drury). У наведвальнікаў будзе таксама магчымасьць набыць рэплікі бутэлькі нармальных памераў.
Існуе некалькі традыцый піцьця гэтага напоя, так, ірляндцы традыцыйна не разводзяць свой віскі (чаму спрыяе яго мяккасць), а шатляндцы ўжываюць правіла пяці «S»:

Sight (палюбавацца) — ацаніць колер і кансыстэнцыю напою
Smell (удыхнуць) — адчуць гаму паху
Swish (пасмакаваць) — крышку пакаштаваць і адчуць густ
Swallow (праглынуць) — праглынуць першы глыток
Splash (разьвесці) — разьвесці вадой для поўнага расчыненьня густу і водару
Хоць кожны вольны піць свой любімы віскі так, як яму заманецца, тым ня менш, для таго, каб правільна ацаніць напой і ўзмацніць уражаньне ад дэгустацыі, неабходна выконваць вызначаныя правілы пры выбары куфля і непасрэднай дэгустацыі віскі.
У продажы зьявіліся шатляндскія купажы Highland cup і Inver House разьліву мінскага заводу “Крышталь” — самага буйнога ў Беларусі вытворцы лікёра‑гарэлачных вырабаў. Такім чынам завод пачаў гучна анансаваны выпуск гатункаў “свайго” віскі для айчыннага спажыўца. Прэс-службы прадпрыемства таксама зазначыла, што сыравіну для вытворчасьці пастаўляюць шатландскія віскікурні Inver House Distillers Ltd. і Glasgow Whiski Limited.
Разліў ажыццяўляецца ў бутэлькі 0,2 і 0,7 літра. Запланаваны аб’ём вытворчасці на 2009 год — 5.000 дал. Паводле беларускіх аматараў напою, пакуль у фірмовых крамах у наяўнасьці толькі маленькая бутэлька 200 мл крышталеўскага Гайланду за 13 000 Br.
Улічваючы, што ў мінскіх крамах кошты на віскі мякка кажучы неадэкватныя, беларусам часьцей прыходзіцца папаўняць свае запасы ў крамах duty free, або Вільні ці Масквы.
Але пры гэтым і “Крышталь” выставіў, наўрад ці канкурэнтаздольны цэтлік на пляшку што да дэкляраванага “шырокага кола спажыўцоў”: ў мінскіх гіпермаркетах кшталту Гіпа цана падобнага клясу віскі арыгінальнага разьліву кшталту Teacher’s — ледзь даражэй, а King of Scotland — нават таньней.
WSGI (анг. Web Server Gateway Interface, прамаўляецца віскі) — стандарт узаемадзеяньня паміж Python-праграмай, якая выконваецца на боку сэрвэра, звычайна з каталогу cgi-bin, і самім вэб-сэрвэрам, напрыклад, Apache.
У амэрыканскі сьпісе Вайсковых часавых зонаў ёсьць зона W – Whiskey Time Zone(гэта час UTC мінус 10 гадзінаў).
Гісторыя ведае пра народнае паўстаньне 1791-1794 у амэрыканскіх штатах у часы прэзыдэнцтва Джорджа Вашынгтона, якое было выклівана ўвядзеньнем урадам падатку на віскі і атрымала назоў Whiskey Rebellion (Паўстаньне з-за Віскі).
Шатляднды прытрымлівабюцца правіла пяці-S што да каштаваньня віскі: Sight (палюбавацца), Smell (удыхнуць), Swish (пасмакаваць), Swallow (праглынуць), Splash (разьвесці).
Whisky зьяўляецца скарочанай формай слова usquebaugh, якое ёсьць ангельскім запазычаньнем ад ірляндскага гэльскаго uisce beatha і шатляндскага гэльскаго uisge beatha. Гэта спалучэньне сыходзіць каранямі да стараірляндскага uisce (”вада”) і bethad (”які адносіцца да жыцця”) і літаральна азначае “вада жыцьця”. (Так, гэта азначае тое ж, што і назоў іншага напоя, aquavit, якое адбываецца ад лаціскага aqua vitae. Назоў “вада жыцьця” ужываўся да п’янлівых напояў з пачатку XIV стагоддзя. Пар. таксама фр. eau de vie “брэндзі”.) Іншыя раньнія напісаньні ўключаюць usquebea (1706) і iskie bae (1583).
Малюнак Polly Anderson
Як адзначалася, назоў паходзіць ад кельцкага выраза uisce/uisge beatha («жывая вада», калька з лат. aqua vitae). У сучаснай ангельскай мове выкарыстоўваецца два варыянту напісання, у залежнасці ад рэгіёну, у якім быў выраблены прадукт. Для пазначэньня шатляндскага, канадыйскага і японскага віскі служыць слова whisky (множны лік whiskies); віскі, выраблены ў Ірляндыі або ЗША, завецца whiskey (мн. лік whiskeys).
З нагоды граматычнага роду беларускага і расейскага слова «віскі» дагэтуль ёсьць рознагалосьсі. «Рускі арфаграфічны слоўнік Расейскай акадэміі навук пад рэд. В. В. Лапаціна» прапаноўвае мужчынскі і ніякі род для слова «віскі».