Чым ірляндскі віскі адрозьніваецца ад іншых

Behind the bar at The Temple Bar in Dublin, Ireland. Photograph by Jean-Jacques M © 2005
Патройная дыстыляцыя і не выкарыстаньне торфу зьяўляюцца адметнымі асаблівасьцямі ў вытворчасьці ірляндскага віскі. Аднак часьцяком не бярэцца да ўвагі той факт, што Ірляндыя, першым чынам, вырабляе якасны бленд. Ад шатляндскіх купажоў іх адрознівае якасьць зьмешваньня, у аснове якой мастацтва зьмешваньня віскі аднаго і таго жа бровара, але з розных бочак, адабраных у залежнасьці ад веку і паходжаньні бочкі. Ірляндыя гэтак жа займаецца вытворчасьцю аднасоладавага віскі.
Тым ня менш, Шатляндыя валодае поўнай манаполіяй на гэтую катэгорыю, і толькі бровар Old Bushmills – адзіны ў Ірляндыі – пануе ў гэтай вобласьці. Нягледзячы на тое, што большай часткай посьпеху ён абавязаны двум сваім блэндам Bushmills Original і Black Bush, тут гэтак жа вырабляюцца аднасоладавыя віскі 10 гадоў і некалькі больш старых вэрсый, а менавіта 16 гадоў, вытрыманыя ў бочках з-пад бурбону, хераса і порта.
У рэчаіснасці сапраўдны ірляндскі віскі вырабляецца на паўднёвым бровары Ірляндыі, Midleton. З дапамогай складанай тэхнікі перагонкі, віскі вырабляецца традыцыйным ірляндскім спосабам, Pure Pot Still, на базе ячменю і ячменнага соладу. А пры зьмешваньні са збожжавымі спіртамі, атрымліваюцца знакамітыя бленды Jameson, Powers, Paddy або Tullamore Dew. Існуе толькі дзьве сапраўдных вэрсіі катэгорыі Pure Pot Still, так званы «ірляндскі нэктар», Green Spot , Redbreast 12 yo і Redbreast 15 yo.
bar, Bushmills, Dublin, Green Spot, Ireland, irish nectar, Irish whiskeys, Jameson, Midleton, Paddy, Photograph, Powers, Pure Pot Still, Redbreast, Tullamore Dew