Віскі ў Беларусі

Віскі сьвету

Усё пра Віскі

Падшыўка

Тэгі

Віскі pure pot still

Перагонныя кубы

Перагонныя кубы

Pure pot still — «чысты віскі з перагоннага кубу» — спрадвечна ірляндскае вынаходства. Гэты віскі, выгнаны ў традыцыйных медных кубах мэтадам парцыённай дыстыляцыі, але брагу гатуюць не з чыстага ячменнага соладу, а з сумесі соладу з непрарошчым ячменем, часам дадаючы іншыя збожжавыя — жыта, пшаніцу, кукурузу. Да 1975 году ў Ірляндыі выкарыстоўвалі нават авёс — вельмі цяжкі для дыстыляцыі трава. Пры перагонцы збожжавай сумесі з аўсянкай у перагонным кубе паднімаецца багатая пена, якая прыгарае да сьценак і запякаецца ў зьмеявіку. У XIX стагоддзі, калі попыт на ірляндскі віскі дасягнуў піку, некаторыя нядобрасумленныя вытворцы ў Ірляндыі для таго, каб вырашыць «пеніную» праблему, дадавалі ў брагу мыла.

Дарэчы, у ірляндскіх законах аб віскі даецца вельмі расплывістае азначэньне pot still whiskey: «Гэты віскі, выгнаны ў перагонных кубах». І ані слова аб дапушчальным складзе збожжа. Раней былі ўва ўжываньні розныя варыянты збожжавых сумесяў (напрыклад, жыта, пшаніца і да 7% аўса), а цяпер толькі ячменны солад і суцэльны ячмень. Па словах Бары Крокета, майстар-дыстылера заводу Midleton, «сёньня для pot still whiskey мы выкарыстаем толькі сумесь ячменю і ячменнага соладу, прычым прапорцыі могуць вар’іравацца ад 20% соладу да 50 — гэта дазваляе выпускаць шырокую гаму віскі для вытворчасьці розных купажоў». Бары Крокет, не параўноўваючы солад і суцэльны ячмень з пункту гледжаньня эфэктыўнасьці выгану, лічыць, што pot still whiskey дае выразнае адчуваньне багацьця густу і поўнацеласьці.