Віскі ў Беларусі

Віскі сьвету

Усё пра Віскі

Падшыўка

Тэгі

Архив за Снежань, 2009

Віскі pure pot still

Перагонныя кубы

Перагонныя кубы

Pure pot still — «чысты віскі з перагоннага кубу» — спрадвечна ірляндскае вынаходства. Гэты віскі, выгнаны ў традыцыйных медных кубах мэтадам парцыённай дыстыляцыі, але брагу гатуюць не з чыстага ячменнага соладу, а з сумесі соладу з непрарошчым ячменем, часам дадаючы іншыя збожжавыя — жыта, пшаніцу, кукурузу. Да 1975 году ў Ірляндыі выкарыстоўвалі нават авёс — вельмі цяжкі для дыстыляцыі трава.

Tullamore Dew 10 yo Single Malt

Tullamore_Dew_logo Некалькі гадоў назад C&C, уладальнікі марак Tullamore Dew, звярнуліся ў Cooley Distillery з ідэяй вытворчасьці характэрнага, адмысловага сінгл молту. Яны жадалі паэксперыментаваць з 10-гадовым віскі і яго фінішаваньнем. Іншымі словамі, на апошніх месяцах вытрымкі (мачурацыі) віскі пераводзілася з бурбонавых у бочкі, якія раней утрымоўвалі херас Алароса, Порт і мадэру. То бок віскі пасьлядоўна перамяшчалася па 4-х бочках.