Віскі ў Беларусі

Віскі сьвету

Усё пра Віскі

Падшыўка

Тэгі

Архив за Лістапад, 2009

Чым ірляндскі віскі адрозьніваецца ад іншых

Behind the bar at The Temple Bar in Dublin, Ireland. Photograph by Jean-Jacques M © 2005

Behind the bar at The Temple Bar in Dublin, Ireland. Photograph by Jean-Jacques M © 2005

Ці існуе сапраўдны ірляндскі стыль?

Патройная дыстыляцыя і не выкарыстаньне торфу зьяўляюцца адметнымі асаблівасьцямі ў вытворчасьці ірляндскага віскі. Аднак часьцяком не бярэцца да ўвагі той факт, што Ірляндыя, першым чынам, вырабляе якасны бленд. Ад шатляндскіх купажоў іх адрознівае якасьць зьмешваньня, у аснове якой мастацтва зьмешваньня віскі аднаго і таго жа бровара, але з розных бочак, адабраных у залежнасьці ад веку і паходжаньні бочкі. Ірляндыя гэтак жа займаецца вытворчасьцю аднасоладавага віскі.

У Антарктыду адправіцца экспэдыцыя на пошук пляшкі віскі

McKinlay's old scotch whiskyШатляндская кампанія, вырабнік алкаголю Whyte and Mackay, адправіць у Антарктыду экспэдыцыю, якая мае на мэце дастаць з ільдоў віскі сталетняй даўніны. Пра гэта 16 лістапада паведамляе Associated Press.

У прыватнасьці паведамляецца, што дзьве скрыні віскі, вырабленага McKinlay and Co, ужо стагоддзе, з 1909 году знаходзяцца паўднёвых льдах. Яны прызначаліся для групы, якая ўваходзіла ў экспэдыцыю брытанскага палярнага даследчыка Эрнэста Шэклтона. У 2006 годзе пляшкі былі выяўленыя сучаснымі дасьледчыкамі, аднак яны знаходзіліся занадта глыбока, каб дастаць іх без спецыяльнага абсталяваньня.

Найвялікшая ў сьвеце бутэлька віскі!

biggestwhiskybottleНевялічкая віскікурня ў Шатляндыі вырабіла самую вялікую ў сьвеце бутэльку віскі і, такім чынам, патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Масыўная бутыль сынгл молту была напоўненая 14-гадовым скотчам Tomintoul Speyside Glenlivet Scotch. У напоўненым стане пяціфутавы (1½ мэтры) гігант эквівалентны 150 стандартным бутэлькам (105,3 літраў). Нямецкі вытворца шкла адмыслова вырабіў сямімілімэтровую тару.

Бутыль-”монстр” будзе выстаўленая для цікаўных у Гадзіньнікавым доме (Clockhouse Restaurant) на вясковай плошчы ў Tomintoul, Banffshire, і зьяўляецца вынікам задумы мясцовай віскікурні (у асобе Dru McPherson) і віскі-шопа (бос – Mike Drury). У наведвальнікаў будзе таксама магчымасьць набыць рэплікі бутэлькі нармальных памераў.