Віскі ў Беларусі

Віскі сьвету

Усё пра Віскі

Падшыўка

Тэгі

Архив за Жнівень, 2009

Культура спажываньня віскі

Існуе некалькі традыцый піцьця гэтага напоя, так, ірляндцы традыцыйна не разводзяць свой віскі (чаму спрыяе яго мяккасць), а шатляндцы ўжываюць правіла пяці «S»:

james_bond
Sight (палюбавацца) — ацаніць колер і кансыстэнцыю напою
Smell (удыхнуць) — адчуць гаму паху
Swish (пасмакаваць) — крышку пакаштаваць і адчуць густ
Swallow (праглынуць) — праглынуць першы глыток
Splash (разьвесці) — разьвесці вадой для поўнага расчыненьня густу і водару

Хоць кожны вольны піць свой любімы віскі так, як яму заманецца, тым ня менш, для таго, каб правільна ацаніць напой і ўзмацніць уражаньне ад дэгустацыі, неабходна выконваць вызначаныя правілы пры выбары куфля і непасрэднай дэгустацыі віскі.

РУП “Мінск Крышталь” пачало разьліваць віскі

minsk-krystal-whisky У продажы зьявіліся шатляндскія купажы Highland cup і Inver House разьліву мінскага заводу “Крышталь” — самага буйнога ў Беларусі вытворцы лікёра‑гарэлачных вырабаў. Такім чынам завод пачаў гучна анансаваны выпуск гатункаў “свайго” віскі для айчыннага спажыўца. Прэс-службы прадпрыемства таксама зазначыла, што сыравіну для вытворчасьці пастаўляюць шатландскія віскікурні Inver House Distillers Ltd. і Glasgow Whiski Limited.

Разліў ажыццяўляецца ў бутэлькі 0,2 і 0,7 літра. Запланаваны аб’ём вытворчасці на 2009 год — 5.000 дал. Паводле беларускіх аматараў напою, пакуль у фірмовых крамах у наяўнасьці толькі маленькая бутэлька 200 мл крышталеўскага Гайланду за 13 000 Br.

Улічваючы, што ў мінскіх крамах кошты на віскі мякка кажучы неадэкватныя, беларусам часьцей прыходзіцца папаўняць свае запасы ў крамах duty free, або Вільні ці Масквы.

Але пры гэтым і “Крышталь” выставіў, наўрад ці канкурэнтаздольны цэтлік на пляшку што да дэкляраванага “шырокага кола спажыўцоў”: ў мінскіх гіпермаркетах кшталту Гіпа цана падобнага клясу віскі арыгінальнага разьліву кшталту Teacher’s — ледзь даражэй, а King of Scotland — нават таньней. :)