Whiskey.by – Віскі ў Беларусі
Рэдакцыя Whiskey.by радая вітаць шаноўных аматараў віскі на нашай старонцы. Спадзяемся, тут вы знойдзеце для сябе новыя і цікавыя зьвесткі пра вытворцаў і гатункі віскі, карысную інфармацыю, якая дапаможа знайсьці свой любімы сорт або натхніць на новыя пошукі і сьмелыя экспэрымэнты.
Высілкі нашыя будуць накіраваныя на тое, каб забясьпечыць чытачоў інфармацыяй пра кошты і асартымэнт віскі ў беларускіх крамах, парэкамэндаваць олд фэйшнд віскібары і проста даць інфармацыю для роздуму ды глебу для сардэчных дыскусый за бакалам добрага віскі.
Дык “na zdrovie”!
Адрас рэдакцыі — jack(сьлімак)whiskey.by