Легендарны амэрыканскі віскі Jim Beam
Jim Beam Kentucky Straight Bourbon Whiskey – амерыканскі скарб з больш за 200-гадовай гісторыяй. Сваю першую бочку бурбона заснавальнік кампаніі Джэйкаб Бім прадаў у 1795 годзе. Яго сям’я працягнула яго справу, перадаючы нязьменьны з таго часу рэцэпт з пакаленьня ў пакаленьне – да XXI стагоддзя. →


Страва, якая стала візытнай карткай ірляндскай кухні, — Irish Coffee, або кава па-ірляндску, — зьявілася адносна нядаўна. У 1952 годзе сваім фірмовым напоем — кава з віскі — бармэн Джо Шэрыдан частаваў знаёмага журналіста з Сан-Францыска. Той, вярнуўшыся дадому, падзяліўся рэцэптам са сваім прыяцелем, які ўтрымліваў бар «Буэна Віста». У вельмі кароткі тэрмін напой стаў ня проста вядомым, а культавым. Сёння ў «Буэна Віста» штогод прадаюць па паўмільёны куфляў кавы па-ірляндску. 
Некалькі гадоў назад C&C, уладальнікі марак Tullamore Dew, звярнуліся ў Cooley Distillery з ідэяй вытворчасьці характэрнага, адмысловага сінгл молту. Яны жадалі паэксперыментаваць з 10-гадовым віскі і яго фінішаваньнем. Іншымі словамі, на апошніх месяцах вытрымкі (мачурацыі) віскі пераводзілася з бурбонавых у бочкі, якія раней утрымоўвалі херас Алароса, Порт і мадэру. То бок віскі пасьлядоўна перамяшчалася па 4-х бочках. 
Шатляндская кампанія, вырабнік алкаголю Whyte and Mackay, адправіць у Антарктыду экспэдыцыю, якая мае на мэце дастаць з ільдоў віскі сталетняй даўніны. Пра гэта 16 лістапада паведамляе Associated Press.
Невялічкая віскікурня ў Шатляндыі вырабіла самую вялікую ў сьвеце бутэльку віскі і, такім чынам, патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса.